20 мая 2022 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Надзеі Іванаўны Кавалец (1927–2020), педагога, Героя Сацыялістычнай Працы (1978)
Надзея Іванаўна Кавалец (Белка) нарадзілася 20 мая 1927 г. у в. Хільчыцы Тураўскага раёна Мазырскай акругі (цяпер Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці) у беднай сялянскай сям’і. Рана засталася без бацькі, Івана Аляксеевіча Белкі, які быў старшынёй калгаса. У студзені 1938 г. яго арыштавалі, абвінавацілі ў шпіянажы і расстралялі ў чэрвені таго ж года (пра гэта даведаліся толькі ў 1965 г. пасля рэабілітацыі). Маці была зусім непісьменнай, а Надзея ў 1941 г. закончыла мясцовую семігодку.
3 чэрвеня 2022 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Івана Яраслававіча Сайдаля (1922–2010), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, грамадскага дзеяча
Іван Яраслававіч Сайдаль нарадзіўся 3 чэрвеня 1922 г. на Гомельшчыне. Вучыўся ў тэхнікуме. Летам 1941 г. прыехаў дамоў на канікулы і тут яго застала Вялікая Айчынная вайна. Быў мабілізаваны ў Чырвоную армію, накіраваны на паскораныя курсы артылерыстаў у г. Тамбоў. Па заканчэнні курсаў Іван Сайдаль быў накіраваны на Волхаўскі фронт.
19 лютага 2022 г. – 70 гадоў з дня нараджэння Фёдара Аляксеевіча Мозаля (1952), заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь
Фёдар Аляксеевіч Мозаль нарадзіўся 19 лютага 1952 г. у в. Альшаны Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. У сялянскай сям’і добра спявалі, бацькі ведалі і любілі народную песню. Фёдар паступіў у Брэсцкае музычнае вучылішча, якое скончыў з адзнакай (1978).
12 лютага 2022 г. – 60 гадоў з дня стварэння народнага драматычнага тэатра «Вестуны» Столінскага гарадскога Дома культуры (1962), самадзейнага мастацкага калектыву
У 1960-я гг. была папулярнай форма самадзейнай мастацкай творчасцi – агітацыйна-мастацкія брыгады, якія сцэнічнымі сродкамі ажыццяўлялі выхаваўчую, агітацыйную і прапагандысцкую работу. На Беларусі яны ўзніклі ў 1919 г., у 1920–1930-я гг. пашырыліся на будоўлях і прадпрыемствах, у Вялікую Айчынную вайну былі ў партызанскіх атрадах. Найбольшага росквіту агітбрыгады дасягнулі ў 1970-я гг.
2022 г. – 230 гадоў з часу пабудовы сінагогі ў г. Століне (1792), помніка іудзейскай рэлігійнай архітэктуры
У ХVIII ст. у мястэчку Столін Берасцейскага ваяводства (цяпер г. Столін Брэсцкай вобласці), пражывала больш за 400 яўрэяў, яны складалі амаль палову насельніцтва мястэчка. У 1792 г. у цэнтры мястэчка іудзейская абшчына (кагал) пабудавала сінагогу, якая з’яўлялася цэнтрам духоўнага і культурнага жыцця абшчыны.
17 студзеня 2022 г. – 80 гадоў з дня нараджэння Валянціна Аляксандравіча Іўковіча (1942), работніка культуры, рэжысёра
Валянцін Аляксандравіч Іўковіч нарадзіўся 17 студзеня 1942 г. у Казахстане. Яго бацька працаваў у пракуратуры, як толькі вызвалілі Гомельшчыну ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, яго перавялі на працу ў вызваленыя раёны, у канцы 1943 г. бацька забраў сюды сям’ю. Бацькі ў вольны час займаліся аматарскай творчасцю, любілі музыку і песні. Адна з цёцей Валянціна нават спявала ў знакамітым ансамблі Л. Уцёсава. У водпуск бацькі з Валянцінам ездзілі ў Маскву, наведвалі тэатры і заапарк.
11 лістапада 2022 г. — 105 гадоў з дня абвяшчэння Савецкай улады ў г. Лунінцы (1917), першай на тэрыторыі сучаснай Брэсцкай вобласці
У 1916 г. мястэчка Лунінец Пінскага павета Мінскай губерні (цяпер горад Брэсцкай вобласці) стаў буйным цэнтрам рэвалюцыйнага руху на Беларускім Палессі. У Лунінцы быў важны чыгуначны вузел сувязі Заходняга і Паўднёва-Заходняга франтоў. У горадзе і вакол яго размяшчаліся штабы, склады, знаходзілася значная колькасць салдат. Бальшавікі праводзілі агітацыйную работу, сюды неаднаразова прыязджаў Міхаіл Васільевіч Фрунзе, які ўзначальваў падпольную бальшавіцкую арганізацыю ў Мінску.
29 чэрвеня 2021 г. — 40 гадоў з дня нараджэння Васіля Леанідавіча Дранько-Майсюка (1981), культуролага, рэжысёра, драматурга
Васіль Леанідавіч Дранько-Майсюк нарадзіўся 29 чэрвеня 1981 г. у г. Давыд-Гарадку Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Бацька, Леанід Васільевіч Дранько-Майсюк, вядомы паэт і патрыёт Давыд-Гарадка, знарок абставіў так, каб сын нарадзіўся ў яго родным мястэчку. Маці, Вольга Шчадрына, з Масквы, літаратар, журналіст. Васіль на канікулы прыязджаў да бабулі і дзядулі ў Давыд-Гарадок, адпачываў і закаляўся на беразе Гарыні.
21 кастрычніка 2021 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Васіля Міхайлавіча Дубейкі (1961), настаўніка гісторыі, краязнаўца
Васіль Міхайлавіч Дубейка нарадзіўся 21 кастрычніка 1961 г. у в. Семігосцічы Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Закончыў мясцовую сярэднюю школу. З 1985 г. жыве і працуе ў Баранавіцкім раёне. У 1987 г. завочна скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна.
5 верасня 2021 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Анатоля Аляксеевіча Кудласевіча (1961), паэта, празаіка
Анатоль Аляксеевіч Кудласевіч нарадзіўся 5 верасня 1961 г. у в. Талмачова Столінскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і калгаснікаў. У школе яго здольнасці да літаратуры заўважыла першая настаўніца Клаўдзія Філімонаўна Токарава. У 1977 г. скончыў дзевяць класаў Кароціцкай школы і паступіў у Пінскі сельскагаспадарчы тэхнікум, які скончыў па спецыяльнасці «ветэрынарыя».